АДРЕС:

222201, Минская обл.,
г. Смолевичи, ул. Советская, 125
(режим работы)
Телефон приемной: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"
Факс: +375 (1776) 2-76-33
Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"

Телефон «горячей линии» КУП «Смолевичское ЖКХ» работает с 8.00 до 13.00 и 14.00 до 17.00 понедельник-пятница по телефону +375 (1776) 2-73-68

Единый номер справочной службы «одно окно» - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для деловой переписки), обращения.бел для обращений граждан и юридических лиц.

 

 

 

Традыцыйная культура Смалявіччыны

Традыцыйная культура Смалявіччыны

Першачарговай задачай, якую ставяць майстры народных промыслаў і рамёстваў з’яўляецца выхаванне дарослых, дзяцей на традыцыях беларускага народа, азнаямленне са здабыткамі нацыянальнай спадчыны з мэтай іх адраджэння і захавання. Таму дзейнічаюць выставы работ народных умельцаў і персанальныя выставы асобных майстроў, на якіх ёсць магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творчымі работамі ўмельцаў і майстроў Смалявіччыны. Работы народных майстроў, як вынік творчага працэсу, рэалізоўваюцца на выставах-продажах у час правядзення розных мерапрыемстваў і культурных акцый, фестываляў народнай творчасці, выставах-кірмашах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На Смалявіччыне паспяхова дзейнічаюць 15 гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, у якіх задзейнічана 115 чалавек. Пры Смалявіцкім раённым цэнтры рамёстваў 4 майстэрні у якіх задзейнічана 23 чалавекі. Актыўную дзейнасць вядзе народны клуб самадзейных майстроў “Землякі”.

Традыцыйна ў раёне ладзяцца святы, на якіх шырока прадстаўлены работы гурткоў, студый, майстэрань дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Гэта раённы фестываль дзіцячага народнага мастацтва “Горад майго дзяцінства”, АРТ-пленэр “Лета ў правінцыі”, раённы злёт перадавікоў вытворчасці і сельскай гаспадаркі “Веліч зямлі Смалявіцкай”, народнае свята “Масленіца”, раённае свята прысвечанае дню сталых людзей, свята працы, народнае свята “Купалле”, раённыя святы “Зажынкі”, “Дажынкі”, свята г.Смалявічы і інш.

Без народнай творчасці немагчыма ўявіць сёння культурнае жыццё Смалявіччыны, дзе праводзіцца мэтанакіраваная работа па захаванню і аднаўленню народных промыслаў і рамёстваў, папулярызацыя лепшых узорах мастацкай культуры рэгіёна.

09 04 2020 6 09 04 2020 7

09 04 2020 8 09 04 2020 9

09 04 2020 10

09 04 2020 11 09 04 2020 12

09 04 2020 13 09 04 2020 14

09 04 2020 15 09 04 20201 16

09 04 2020 17 09 04 2020 18

09 04 2020 19 09 04 2020 20


Трыдыцыйная культура Смалявіччыны

У наш час глабалізацыі і інавацыйнага развіцця пытанні па захаванню і падтрымцы самабытнай беларускай традыцыйнай культуры застаюцца актуальнымі і патрабуюць асабістай увагі. На Смалявіччыне штогод праходзяць святы, фестывалі, конкурсы, тыдні традыцыйнай культуры, выставы народных майстроў, якія спрыяюць узбагачэнню і развіццю традыцыйнай культуры раёна.

Сумесна з праваслаўнай царквой у раёне падпісана ўзгадненне, распацаваны план сумесных мерапрыемстваў устаноў культуры з праваслаўнымі прыходамі.

Значны ўнёсак у справу папулярызацыі і захавання народнай культуры робяць пакоі-музеі, куткі сялянскага побыту, створаныя на базе ўстаноў культуры Смалявіччыны. Арганізацыя пакояў, куткоў сялянскага побыту спрыяе актывізацыі пошукавай, краязнаўчай работы, у якую ўключаюцца спецыялісты ўстаноў культуры, настаўнікі, вучні, вяскоўцы, што спрыяе далучэнню дзяцей і моладзі да ўнікальнай спадчыны сваёй малой Радзімы. Вынікам такой працы стала стварэнне пакоя сялянскага побыту “Сялянская хатка” (Жажэлкаўскі сельскі клуб), куткоў даўніны (Пекалінскі сельскі Дом культуры, Барсукоўскі сельскі Дом культуры. Арэшніцкі сельскі Дом культуры, Забалоцкі сельскі Дом культуры, Драчкаўскі сельскі Дом культуры).

Падчас знаёмства з куткамі сялянскага побыту можна атрымаць гістарычна-этнаграфічную інфармацыю аб жыцці нашых продкаў праз розныя формы работы, якія выкарыстоўваюць клубныя работнікі: экскурсіі, абрады і святы з удзелам вяскоўцаў – старажылаў, носьбітаў мясцовых традыцый.

Да увагі наведвальнікаў старонкі з гісторыі Смалявіччыны, хатніх промыслаў, матэрыяльнай культуры, сямейнага і грамадскага быту, рытуалаў сялян у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Прочитано 6235 раз Последнее изменение 09.04.2020, 8:00
Оцените материал
(1 Голосовать)
© Смолевичский районный исполнительный комитет, 2008-2023
Разработка сайта - УП «Минская волна» | Информационное сопровождение УП Информационное агентство «Минская правда»
object.onload = function(){myScript}