АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання

Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч

Акруга: Лагойская № 75
Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах

 
Біяграфія

Нарадзіўся 18 красавіка 1963 г. ў в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Адукацыя вышэйшая - скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.

Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Астрашыцкай базавай школы; дырэктарам Крамянецкай базавай школы; старшынёй Янушковiцкага сельскага Савета дэпутатаў Лагойскага раёна; начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама; старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.

З'яўляўся членам Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Жанаты, мае сына і дачку.

 
Інтэрв'ю, публікацыі

Заблоцкі Дзмітрый Васільевіч

Акруга: Жодзінская № 64
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
 
Біяграфія

Нарадзіўся 12 красавіка 1975 года ў г. Жодзіна.

Адукацыя вышэйшая - скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Рухавікі ўнутранага згарання», інжынер-механік; праходзіць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам».

Працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг», дзе прайшоў шлях ад вучня слесара механазборачных работ (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, наладчык станкоў з праграмным кіраваннем, інжынер-канструктар, намеснік начальніка цэха, начальнік цэха) да намесніка генеральнага дырэктара.

Выбіраўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. У 2012 годзе быў абраны намеснікам старшыні Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта, фатаграфія размяшчалася на Алеі славы ААТ «БелАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг».

Жанаты, мае дачку і сына.

Пастаянныя камісіі
9 снежня 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, на якім абмяркоўваліся бягучае становішча спраў у айчыннай прамысловасці і перспектывы далейшай працы прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі.
2 2 лістапада 2016 года адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках".
17 лістапада 2016 года адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».
11 лістапада 2016 г. пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.
9 лістапада 2016 г. пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.
Інтэрв'ю, публікацыі
Чытаць 3120 разоў Апошняя змена 03.11.2018
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}